Акцёрскі страйк падзяліў Галівуд на два лагеры
Надыходзячая дата галасавання з нагоды акцёрскага страйку ў Галівудзе падзяліла супольнасць зорак экрана на два лагеры. Як паведамляе рэсурс E! Online, на імя прэзідэнта Гільдыі кінаакцёраў ЗША Алана Розенберга былі накіраваныя дзве петыцыі: тая, што падтрымлівае рашэнне аб страйку, і тая, што сцвярджае, што апошняя самым негатыўным чынам можа адбіцца на нацыянальнай кінавытворчасці.
Сярод крытыкаў дзеянняў кіраўніцтва Гільдыі апынуліся такія вядомыя асобы, як Том Хэнкс, Джордж Клуні, Морган Фрымэн, Кэмеран Дыяз, Эдвард Нортан, Пірс Броснан і іншыя. "Мы перакананыя, што чальцы Гільдыі не павінны ратыфікаваць страйк. Падтрымліваючы наш прафсаюз і ўхваляючы яго асноўныя мэты, мы лічым, што цяпер было б няслушным пакінуць большасць нашых калегаў без працы", - гаворыцца ў пасланні.
Іншага меркавання прытрымліваюцца апаненты з іншага лагера, сярод якіх Мэл Гібсан, Эд Харыс, Холі Хантер і Марцін Шын. Паводле іх меркавання, адсутнасць дамовы з прадзюсарамі кінастудый па новым працоўным кантракце для чальцоў Гільдыі робіць страйк змушанай і апраўданай мерай.
Фота: www.consult.kz