Акцыя на Кастрычніцкай у фотаздымках
26 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу прыйшло каля 100 чалавек — яны ладзілі акцыю пратэсту супраць масавых затрыманняў, якія адбыліся на Дзень Волі.
Сённяшняя акцыя зноў скончылася затрыманнямі: у аўтазакі забралі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку праваабаронцаў і незалежных журналістаў.
Затрыманая праваабаронца Таццяна Рэвяка. Разам з ёй у аўтазак пасадзілі яшчэ 9 чалавек. Вядомыя наступныя імёны: Алена Герасіменка, Дзмітрый Жывіцкі, Дзмітрый Іванавіч Васільчанка, Аляксандр Кудзін, Валянцін Карзнікаў, Антон Твардоўскі, Дзмітрый Кухцін, Таццяна Шамчук. Сярод іх ёсць дакладна адзін непоўнагадовы — Андрэй Рачок, паведамляе “Вясна”.
Таксама быў затрыманы кіраўнік “Арт-Сядзібы” Павел Белавус і яго цяжарная жонка (пазней яе адпусцілі), Кацярына Маковіч, Раман Пратасевіч, Стась Карпаў, Аляксандр Ганчаронак (ці Ганчарэнка), маладзечанскі блогер Руслан Кісялёў, Клім Буры, Ляўко, Антон Перавёртаў, Іван Лутаў.