Актор Анатоль Кот знаходзіцца ў Беларусі ў цяжкім стане
Вядомы артыст тэатра і кіно перажыў інфаркт.
Прыхільнікі адзначылі, што ва ўсіх спектаклях Незалежнага маскоўскага тэатра, якія пройдуць у жніўні і верасні, прозвішча Ката не значыцца.
Як выявіў сайт golaya-pravda.org, у канцы ліпеня на адным са спектакляў у Ялце актору нечакана стала кепска з сэрцам. Лекары дыягнаставалі інфаркт. Цяпер Анатоль Кот знаходзіцца ў Рэспубліканскай клінічнай лякарні медыцынскай рэабілітацыі ў Беларусі.
Нагадаем, што найбольш шумную папулярнасць артысту прынёс забаронены ў Беларусі фільм "Жыве Беларусь!". Там ён выканаў ролю высокапастаўленага вайскоўца.
Фота — belgazeta.by