Актор Клінт Іствуд адсудзіў у літоўскай фірмы 6 млн даляраў за фэйкі

Іствуд працягвае рэгулярна здымаць фільмы, нягледзячы на ўзрост / AP Photo​
Іствуд працягвае рэгулярна здымаць фільмы, нягледзячы на ўзрост / AP Photo​

Амерыканскі актор Клінт Іствуд адсудзіў 6,1 мільёна долараў у літоўскай кампаніі Mediatonas, якая публікавала фэйкавыя навіны пра сыход актора з кіно, паведамляе New York Post.

Кампанія Mediatonas распаўсюджвала ілжывае анлайн-інтэрв'ю з 91-гадовым Іствудам. У ім актор нібыта заяўляў аб сваім рашэнні пакінуць сферу кіно дзеля таго, каб прадаваць марыхуану, якая дае яму "нешта большае, чым фільмы".

Гаворка ішла пра літоўскага дыстрыбутара прадуктаў з марыхуаны — Mediatonas сцвярджала, што Іствуд актыўна падтрымліваў ейны бізнэс.

Акруговы суд Каліфорніі задаволіў пазоў актора, пасля таго як кампанія Mediatonas не адказала на судовую позву. Па словах адвакатаў, містар Іствуд зноў паказаў "гатоўнасць супрацьстаяць правапарушэнням і прыцягваць да адказнасці тых, хто спрабуе незаконна нажыцца на ягоным імені, вобразе і добрай волі".

Клінт Іствуд чатыры разы атрымліваў прэмію "Оскар" за акторскую і рэжысёрскую працу. Ён працягвае здымаць фільмы, нягледзячы на ўзрост. Прэм'ера яго новай карціны "Мужчынскія слёзы" адбылася 17 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі