Актор Манаеў — пра спецпрэмію Лукашэнкі: Я думаю, гэта не вельмі важна

Актор Манаеў — пра спецпрэмію Лукашэнкі: Я думаю, гэта не вельмі важна

Дзяржаўныя ўзнагароды — гэта не вельмі важна. Пра гэта заявіў народны артыст Беларусі, актор Купалаўскага тэатра Віктар Манаеў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.

Артыст сёлета стаў лаўрэатам спецпрэміі прэзідэнта. Журналістка СТБ пацікавілася ў яго, наколькі важна атрымаць прызнанне на дзяржаўным узроўні. 

"Я думаю, гэта не вельмі важна. Важна тое, што ты адчуваеш, што твая праца патрэбная. Патрэбная гледачам. Добра, калі дзяржава падтрымлівае тое, чым ты займаешся. Самая галоўная ўзнагарода — любоў гледача, яго шчырыя апладысменты. Тое, што ў нашым тэатры імя Янкі Купалы запаўняюцца глядзельныя залы, у нас амаль аншлагі на спектаклі. Вось што радуе артыстаў у першую чаргу", — адказаў Манаеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі