Актывіст дэмсілаў з Брэста хоча давесці, што міліцыя парушыла яго правы

Намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў падрыхтаваў скаргу на парушэнне яго грамадзянскім правоў супрацоўнікамі міліцыі, паведамляе БелаПАН. Адпаведную скаргу ён накіраваў начальніку Брэсцкага аддзела ўнутраных справаў на транспарце. Падставай для скаргі стала затрыманне на чыгуначным вакзале ў Брэсце, якое адбылося 19 ліпеня. У той дзень Лазарэнкаў вяртаўся з Мінску разам з мясцовым актывістам аб’яднання “Перспектыва” Віктарам Чайкоўскім. На пероне іх спыніў супрацоўнік міліцыі. Адбылася праверка дакументаў і дагляд асабістых рэчаў. Гэта было зроблена ў сувязі з тым, што Лазарэнкава нібыта падазравалі ў перавозцы літаратуры антыдзяржаўнай скіраванасці.

Цяпер Валянцін Лазарэнкаў будзе даводзіць, што такое адвольнае затрыманне і агляд з’яўляецца парушэннем грамадзянскіх і палітычных правоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі