Актывіст прадпрымальніцкага руху Мікалай Сергіенка арыштаваны на 10 сутак

Адзін з актывістаў прадпрымальніцкага руху Мікалай Сергіенка асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў 17 снежня суд Ленінскага раёна Мінска.
Нагадаем, увечары 6 снежня міліцыянты правялі агляд у офісе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Падчас ператрусу былі затрыманыя актывісты прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў, Алег Корбан, Мікалай Сергіенка і Надзея Сянкевіч, якія ў той момант знаходзіліся ў памяшканні.

Міліцыянты канфіскавалі друкаваную прадукцыю і рызограф. Усе затрыманыя былі дастаўленыя ва УУС Ленінскага раёна. Сянкевіч адпусцілі пасля высвятлення асобы. На Макаева, Корбана і Сергіенку былі складзеныя пратаколы нібыта за дробнае хуліганства.

Сергіенку павінны былі судзіць 12 снежня, аднак працэс адклалі, бо ў судзе не паспелі выступіць сведкі з яго боку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі