Актывіст з Барысава ўцёк з міліцэйскага пастарунка ў Мінску
Сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашніх затрыманняў удзельнікаў святкавання ў Мінску чарговых угодкаў прыняцця Вярхоўным Саветам БССР дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Каля гатэля “Мінск” каля 16 гадзінаў міліцыянты спынілі намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча і яшчэ чатырох чалавек. Дзве гадзіны іх трымалі ў аўтобусе, а пасля адвезлі ва ўпраўленне ўнутраных спраў Цэнтральнага раёну.
Паводле словаў Івашкевіча, там не ведалі, што з імі рабіць. Гэтым скарыстаўся адзін з затрыманых, малады чалавек з Барысава, які ўцёк з пастарунка. Пасля таго, як у астатніх знялі адбіткі пальцаў (акрамя Віктара Івашкевіча) і праверылі іх дакументы, актывістаў адпусцілі.
БелаПАН