Актывіст Зміцер Паліенка застанецца ў турме на паўтара года
Сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка застанецца ў турме на паўтара года. Як паведамляе праваабарончы сайт “Вясна”, 7 красавіка суд Заводскага раёна Мінска адмяніў адтэрміноўку пакарання. Проста з судовай залы Паліенку адвезлі адбываць 2-гадовае пакаранне.
Паліенка быў асуджаны на 2 гады зняволення 12 кастрычніка 2016 года. Удзельніка акцыі раварыстаў “Крытычная масса” прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт.
З улікам часу, праведзенага ў 2016 годзе пад вартай да суду, тэрмін зьняволеньня актывіста складзе паўтара года і 13 дзён.
Нядаўна Паліенка адбыў два запар адміністрацыйныя арышты за ўдзел у акцыях пратэсту. Першае пакаранне яму прызначылі за акцыю ля Дома правасуддзя, дзе малады чалавек выказваў нязгоду з рашэннем па “справе антыфашыстаў”. Другім разам яго асудзілі за акцыю ў Курапатах.