Актывіста ў Варшаве асудзілі за БЧБ-агароджу амбасады Беларусі

Агароджа беларускай амбасады / the-warsaw.com
Агароджа беларускай амбасады / the-warsaw.com

У Варшаве актывіста асудзілі за тое, што ў жніўні 2020-га намаляваў чырвоную стужку на агароджы амбасады Беларусі, паведамляе the-warsaw.com.

11 жніўня 2020 года Міхал Вайцяшук на знак салідарнасці з беларусамі намаляваў шырокую чырвоную стужку на белай агароджы амбасады Беларусі ў Варшаве. Дыпламаты ацанілі шкоду ў 97 тысяч злотых (на той час каля 25 тысяч долараў). Але суд ацаніў шкоду толькі ў 9 тысяч злотых.

Вайцешука аштрафавалі на 300 злотых. Аднак адвакаты амбасады абскардзілі прысуд, і суму штрафу ў красавіку 2022-га павялічылі ў 10 разоў. Нядаўна суд удакладніў у актывіста, ці заплаціў ён гэтыя грошы.

Вайцяшук у адказ нагадаў пра фальсіфікацыю выбараў у 2020 годзе і гвалт, які чыніў рэжым, а таксама пра пераслед палякаў у Беларусі. Ён паведаміў, што пералічыў вызначаную судом суму Беларускаму дому ў Варшаве, і дадаў квітанцыю пра перавод.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі