Актывістаў АГП аштрафавалі на 25 млн рублёў за салідарнасць са збітымі ў судзе

Актывістаў АГП аштрафавалі на 25 млн рублёў за салідарнасць са збітымі ў судзе

16 лютага суд Ленінскага раёна Мінска аштрафаваў трох сяброў Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Старшыня партыі Анатоль Лябедзька і актывіст Мікалай Казлоў павінны заплаціць па 10,5 млн штрафу (50 базавых велічыняў), Вольга Майрова — 4,2 млн рублёў (20 базавых). Падставай для суда стаў пікет супраць міліцэйскага гвалту, які прайшоў 30 студзеня каля будынку Вярхоўнага суда.

У каментары БелаПАН Лябедзька назваў рашэнне прагназаваным. "Я на пачатку пасяджэння выказаў недавер суддзі і сказаў, што рашэнне суда ўжо падрыхтаванае і мне дадуць штраф 50 базавых", — паведаміў палітык. Ён дадаў, што актывісты партыі, хутчэй за ўсё, будуць абскарджваць рашэнне — аж да Камітэта ААН па правах чалавека.

На акцыі 30 студзеня актывісты выказвалі салідарнасць з грамадскімі актывістамі Максімам Шыцікам і Паўлам Сяргеем, а таксама карэспандэнтам партала tut.by Паўлам Дабравольскім, якіх амапаўцы збілі ў судзе Фрунзенскага раёна. У акцыі прынялі ўдзел каля 15 чалавек.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі