Актывісты АДС Гомельшчыны падалі 15 заявак на пікеты

Прадстаўнікі кааліцыі Ад'яднаных дэмакратычных сіл Гомельшчыны сёння падалі 15 заявак на правядзенне пікетаў у Гомелі, Добрушы і Жлобіне. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Судаленка, пікеты плануецца зладзіць 23 лютага. Іх мэта — звярнуць увагу грамадскасці на палітычны пераслед былых кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама сябраў іх выбарчых штабаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі