Актывісты Някляева патрабуюць ў ЦВК дадатковых тэлевыступаў

У акцыі ўдзельнічаюць каля 20 актывістаў. Кіраўнік выбарчага штабу Някляева Андрэй Дзмітрыеў звярнуўся да Лідзіі Ярмошынай і Мікалая Лазавіка, патрабуючы, каб яны выйшлі да ўдзельнікаў пікету. Кіраўніца ЦВК адмовілася выйсці, але пагадзілася прыняць двух чалавек.

На перамовы адправіліся давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты пісьменнік Уладзімір Арлоў і Таццяна Процька (якая адначасова з'яўляецца сябрам ЦВК з дарадчым голасам). У петыцыі, якую яны панеслі Ярмошынай, пазначаныя два пункты:

1) даць кожнаму кандыдату 1 гадзіну жывога тэлеэфіру для звароту да грамадзян Беларусі на працягу бліжэйшых двух тыдняў;

2) даць прававую ацэнку дзенням кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, які ў працоўны час сустракаўся са сваім выбарчым штабам. Прычым гэтая сустрэча транслявалася ў тэлеэфіры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі