Akute — больш не рок-гурт? Абмяркоўваем новы альбом
Вядомы магілёўскі гурт Akute пасля амаль трох гадоў цішыні выпусціў альбом. І самы радыкальны па зменах у гучанні. Так, у адным з трэкаў з’явіліся і руская мова, і хіп-хоп адначасова, што не магло не здзівіць. Нягледзячы на тое, што музыкі досыць даўно казалі пра змену курса, некаторыя фанаты сустрэлі новы альбом халаднавата.
Ці з’яўляецца такая змена спробай трапіць у мэйнстрым і быць “на хвалі”? Чаму новы альбом пісаўся даўжэй за папярэднія? Ці не баяцца музыкі, што страцяць вялікую частку сваёй аўдыторыі, якая любіць рок? Калі чакаць новых кліпаў на новыя трэкі?
На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні шукалі адказы разам з вакалістам і гітарыстам Стасам Мытнікам, клавішнікам і бас-гітарыстам Раманам Жыгаравым.
Стас Мытнік і Раман Жыгараў з АKUTE у студыі Еўрарадыё.