Аланд: Гэта вялікае аблягчэнне для Еўропы

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд выказаўся па выніках мінскіх перамоваў. Нагадаем, яны былі прысвечаныя сітуацыі на Данбасе. У іх бралі ўдзел кіраўнікі Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі.

Аланд назваў вынікі "сур'ёзнай справай". Аднак, паводле яго слоў, "не пра ўсё бакі змаглі дамовіцца". Тым не менш, "гэта сур'ёзная надзея, гэта вялікае аблягчэнне для Еўропы", — цытуе словы французскага прэзідэнта УНІАН.

Цяпер, кажа Аланд, трэба рэалізаваць тыя дамоўленасці, якія былі дасягнутыя.

Нагадаем, як паведаміў Уладзімір Пуцін, з 0 гадзін 15 лютага будзе дзейнічаць рэжым спынення агню на Данбасе. Па выніках мінскіх перамоваў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што дасягнутая дамоўленасць пра вызваленне ў бліжэйшы час украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца ў расійская турме і працяглы час трымае галадоўку пратэсту. Кантактная група ў Мінску дамовілася пра вызваленне ўсіх закладнікаў на Данбасе на працягу 19 дзён.

З'явіўся тэкст дэкларацыі лідараў краін "нармандскай чацвёркі" (фота)

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі