Алега Ларычава і Мікіту Бялевіча арыштавалі на 15 сутак
Арт-менеджара і вулічнага мастака Алега Ларычава і TikTok-блогера Мікіту Бялевіча асудзілі на 15-сутачны арышт, паведамляюць праваабаронцы.
Іх прызналі вінаватымі ў "непадпарадкаванні міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП).
Як распавядала Еўрарадыё, на 15 сутак асуджаны і гісторык Алесь Белы.
Усіх трох затрымалі 17 сакавіка недалёка ад украінскай амбасады ў Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.