Алесін: Змены ў законы аб абароне звязаныя з пагрозамі гібрыдных войнаў

Алесін: Змены ў законы аб абароне звязаныя з пагрозамі гібрыдных войнаў

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 21 чэрвеня прынялі змены ў законы па пытаннях абароны. У прыватнасці, у Беларусі з’явіцца новы від службы — служба па мабілізацыі (часовы прызыў для трэніровак).

На думку ваеннага эксперта Аляксандра Алесіна, гэта звязана са зменай ваеннай дактрыны нашай краіны, што выклікана з’яўленнем гібрыдных войнаў. Пра гэта эксперт распавёў у размове з Еўрарадыё.

Алесін: “Гэта звязана са зменай характару ваенных пагроз для нашай краіны. Раней думалі, што перад вайной ёсць перыяд, калі бакі рыхтуюцца. А цяпер, у сувязі з гібрыднай вайной, войны ніхто не абвяшчае. Такая вайна можа пачацца без любой падставы. Як палыхнула ва Украіне, напрыклад”.

На думку эксперта, такія папраўкі могуць пашырыць правы Мінабароны для мабілізацыі прыпіснога складу без абвяшчэння ваеннага становішча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі