Алеся Бяляцкага намінавалі на прэмію Вацлава Гавэла

З ініцыятывай выступіў польскі фонд Стэфана Баторыя, перадае тэлеканал "Белсат".



Узнагарода Вацлава Гавэла ў галіне абароны правоў чалавека прысуджаецца адзін раз на год Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы ў супрацы з Бібліятэкай Вацлава Гавэла і фондам "Charta 77". Прэмія мае падкрэсліць выключную дзейнасць дзеячаў грамадзянскай супольнасці, якія працуюць у сферы абароны правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.



Прэмія Гавэла сёлета замяніла створаную ў 2007 годзе ўзнагароду за намаганні ў прасоўванні правоў чалавека. Яна прысуджалася Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы кожныя два гады. Так, у 2009 годзе ёй уганаравалі брытанскую арганізацыю "Human Rights Watch", а ў 2011 годзе — расійскі Камітэт супраць катаванняў.



Імя пераможцы абвесцяць у канцы верасня. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 30 верасня ў Страсбургу на адкрыцці восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Лаўрэат атрымае дыплом, статуэтку і 60 тысяч еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі