Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага абвінавачваюць у “дробным крадзяжы”

Сёння ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы мусіць пачацца суд над вядомым мастаком Алесем Пушкіным і моладзевым актывістам Аляксеем Янушэўскім. Яны былі затрыманыя раніцай у нядзелю разам з іншымі ўдзельнікамі святкавання Дня беларускай вайсковай славы.  Калі яны былі ў будынку аршанскага РАУС, міліцыянты заўважылі, што нехта выкінуў у акно чырвона-зялёны сцяг. У гэтым учынку пачалі падазраваць Пушкіна і Янушэўскага, якіх палохалі крымінальнай справай “за знявагу дзяржаўнай сімволікі”.

Аднак, як стала вядома “Еўрарадыё”, зараз ім пагражае толькі адміністрацыйнае пакаранне. Паводле словаў праваабаронцы Аляксея Шэіна, які зараз знаходзіцца каля будынка суда ў Оршы, Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага абвінавачваюць у “дробным крадзяжы”.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі