Алімпіец Андрэй Арамнаў стаў найлепшым спартоўцам Беларусі 2008 года
Алімпійскі чэмпіён Пекіна цяжкаатлет Андрэй Арамнаў прызнаны найлепшым спартоўцам Беларусі 2008 года. Ён перамог у юбілейным, 50-м па ліку апытанні газеты "Спортивная панорама". Нагадаем, што лаўрэат спартовага года на сваёй дэбютнай Алімпіядзе заваяваў золата ў вагавай катэгорыі да 105 кг. На пекінскім памосце 20-гадовы барысаўчанін паставіў тры сусветныя рэкорды — у рыўку, штуршку і суме двух практыкаванняў.
У намінацыі "Лепшая каманда-2008" не было роўных пяцікратным чэмпіёнам краіны футбалістам барысаўскага БАТЭ.
БЕЛТА
У намінацыі "Лепшая каманда-2008" не было роўных пяцікратным чэмпіёнам краіны футбалістам барысаўскага БАТЭ.
БЕЛТА