Алімпійская паходня вярнулася з космаса на Зямлю (фота)

Нагадаем, на Міжнародную касмічную станцыю паходню прывезлі на караблі "Саюз ТМА-11М". Дзеля бяспекі яна не была запаленая. Унутры станцыі адбыўся своеасаблівы этап алімпійскай эстафеты. Паходню патрымаў у руках кожны член экіпажу. Пасля гэтага расійскія касманаўты Алег Котаў і Сяргей Разанскі выносілі паходню ў адкрыты космас.

Як інфармуе РІА "Новости", з Міжнароднай касмічнай станцыі вярнуліся на Зямлю расіянін Фёдар Юрчыхін, астранаўт NASA Карэн Найберг і астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва Лука Пармітана. Яны прывезлі з сабой і алімпійскую паходню, якую перададуць прадстаўнікам аргкамітэта Алімпійскіх гульняў у Сочы.


 

Адзначым, што алімпійская паходня ўпершыню патрапіла ў космас.
 

Фота — Роскосмос, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі