Аліна Талай атрымала серабро на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

Аліна Талай атрымала серабро на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

Беларуска Аліна Талай заняла другое месца ў бегу на 60 метраў з бар’ерамі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях, які праходзіць у Белградзе. У вырашальным забегу наша суайчынніца прабегла дыстанцыю за 7,92 секунды. Залаты медаль атрымала Сіндзі Роледэр з Нямеччыны — 7,88 сек. Бронза ў яшчэ адной немкі, Пауліны Дуткевіч — 7,95 сек.

У першы дзень кантынентальнага чэмпіянату медаль атрымала яшчэ адна беларуска — Юлія Леанцюк стала трэцяй у штурханні ядра.

У бегу на 1 500 метраў асабісты рэкорд паставіла Дар’я Барысевіч і выйшла ў фінал спаборніцтваў. Выніковы забег у гэтай дысцыпліне пройдзе сёння ўвечары, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі