Аліна Талай: З кожным годам папулярнасць беларускай мовы будзе расці

Аліна Талай: З кожным годам папулярнасць беларускай мовы будзе расці

Вядомая беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай у інтэрв'ю газеце "Прессбол" распавяла пра ролю беларускай мовы ў сваім жыцці. "Ёсць сябры, знаёмыя, з якімі перапісваюся на "мове" ў сацыяльных сетках, альбо размаўляю ўжывую. Гэта адбываецца дастаткова часта", — кажа спартсменка. Паводле яе слоў, яна чытае шмат беларускіх твораў. За адзін вечар Талай прачытала апошнюю кнігу Віктара Марціновіча, нядаўна перачытвала Уладзіміра Караткевіча.

"Я ганаруся гісторыяй сваёй краіны, аднак усё ж больш спецыялізуюся на літаратуры (смяецца). Але, да прыкладу, чытаю гістарычныя кнігі і манаграфіі", — распавяла лёгкаатлетка. Аліна Талай мяркуе, што заўважная станоўчая дынаміка захавання беларускай мовы ў нашым грамадстве. "З кожным годам папулярнасць беларускай мовы будзе расці", — кажа яна.

Дарэчы, Аліна Талай разам з культавым тэлевядучым і акцёрам Юрыем Жыгамонтам правяла спецыяльныя ўрокі беларускай мовы ў адной з школ горада Пінска. Падрабязна пра гэта гл. на відэа "Нашай нівы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі