Аліна Талай заняла 6-е месца на чэмпіянаце свету ў Лондане
Беларуска Аліна Талай заняла шостае месца ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Лондане. У фінале яна паказала час 12,81 секунды, што з’яўляецца яе найлепшым вынікам у сезоне. Аднак занадта моцныя саперніцы не падпусцілі Аліну да прызавой тройкі.
Першае месца заняла Салі Пірсан з Аўстраліі, другое месца ў амерыканкі Доун Харпер Нельсан, на трэцім месцы Памела Дуткевіч з Нямеччыны.
У 2015 годзе на чэмпіянаце свету ў Пекіне Аліна Талай заваявала бронзу на такой самай дыстанцыі і паказала тады вынік 12,66 секунды.
Сёння, у апошні дзень спаборніцтваў беларускія атлеты выступаць толькі ў спартовай хадзьбе на 20 км — гэта Дзмітрый Дзюбін, Аляксандр Ляховіч і Анастасія Яцэвіч.
На гэтым чэмпіянаце свету зборная Беларусі не заваявала пакуль ніводнага медаля.