Альшанцы масава адмовіліся ад вакцынацыі — прышчэпачны пункт закрываецца
Прышчэпачны пункт у Альшанах / polese.by
У Альшанах закрывацца адзіны прышчэпачны пункт, бо за тры тыдні сюды не звярнуўся ні адзін мясцовы жыхар, паведамляе polese.by.
Пункт працаваў у выязным рэжыме. Пасля яго закрыцця альшанцы могуць прышчапіцца ва ўчастковага доктара.
Галоўны ўрач раёна Віктар Майсюк расказаў, што альшанцы адмаўляліся ад прышчэпкі па розных прычынах. Гэта "я ўжо перахварэў каранавірусам", "не ведаю, ці ёсць у мяне супрацьпаказанні", "недавер да вакцыны з прычыны яе хуткай распрацоўкі" і "па рэлігійных перакананнях".
Калі сітуацыя з вакцынацыяй не зменіцца, у Альшанах могуць закрыць рэчавы рынак, на які па суботах з'язджаюцца жыхары ўсіх абласцей Беларусі, заявіў галоўны ўрач.
Альшаны — аграгарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, у якім пражывае больш за 6,7 тысячы грамадзян.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.