Аляксандр Фядута пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы

Па словах жонкі Фядуты, Марыны, у змяненні меры стрымання на падпіску аб нявыездзе яе мужу адмоўлена, паведамляе Радыё Рацыя.

"З крымінальнай справай ён знаёміцца з сённяшняга дня. У матэрыялах справы 25 тамоў і там шмат чаго напісана. Не ведаю я, ці прызнаваў ён сябе вінаватым ці не. Хадайніцтвы па змякчэнні меры стрымання не былі задаволеныя. Ён трымаецца, але што тут казаць — сітуацыя невясёлая, на добрае ён не спадзяецца", - распавяла Марына Фядута.

Спачатку Аляксандр Фядута абвінавачваўся ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Але 30 сакавіка яму і яшчэ пяці фігурантам справы следствам было прад’яўлена новае абвінавачванне — у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак. Санкцыі па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэкса носяць менш жорсткі характар, чым па артыкуле аб масавых беспарадках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі