Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад выступлення па радыё

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад выступлення па радыё

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад выступлення ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Яно было запланаванае на раніцу 23 верасня, аднак у прызначаны час працягвалася інфармацыйная праграма. Яшчэ адно выступленне Лукашэнкі па радыё запланаванае на раніцу 30 верасня. Раней кіраўнік дзяржавы адмовіўся ад тэлеэфіру. Можна меркаваць, што і сёння ўвечары на тэлеканале "Беларусь 1" яго выступлення не будзе.

Радыёэфірам 23 верасня скарыстаўся кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч. На 25 верасня запланаваныя выступы ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё кандыдатаў у прэзідэнты Таццяны Караткевіч і Мікалая Улаховіча.

Фота: ria.ru

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад выступлення па радыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі