Аляксандр Лукашэнка: Чыноўнікі займаюцца прыпіскамі, за гэта трэба саджаць
Другі дзень запар Аляксандр Лукашэнка выказваецца на тэму тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Учора гэта адбылося на нарадзе, сёння — пасля ўскладання вянка да манумента Перамогі. Лукашэнка паразмаўляў з прысутнымі на плошчы Перамогі дыпламатамі.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што чыноўнікі атрымалі заданне прааналізаваць сітуацыю з тарыфамі на жыллёва-камунальныя паслугі і правесці дакладныя разлікі. "Давялі жорсткія тарыфы, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Што яны пачалі рабіць? Яны пачалі мудраваць і ўводзіць нейкія паказчыкі... Перапрацоўка [цвёрдых бытавых адходаў] — гэта выгадная рэч, у нас у чарзе стаяць, каб перапрацоўваць. За што ж плаціць?.. Гэта значыць, займаюцца прыпіскамі, каб скрасці грошы з бюджэту легальным шляхам. А ў нас артыкул за гэта, за гэта трэба саджаць".
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што з гэтым у Беларусі навядуць парадак.
Лукашэнка патрабуе надзець кайданкі на вінаватых у сітуацыі з тарыфамі на ЖКГ