Аляксандр Лукашэнка назваў візіт Аляксія II "буйной палітычнай падзеяй"
У пятніцу ў Мінску адбылася сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрыярхам маскоўскім Аляксіем II.
Падчас яе Лукашэнка адзначыў, што ў нашай краіне няма ніякіх рознагалоссяў і канфліктаў на рэлігійнай глебе, назваў Беларусь праваслаўнай краінай, адзначыў ролю мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ў падтрыманні згоды ў грамадстве. Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што візіт Аляксія II у Беларусь - гэта "не толькі падзея для вернікаў, але і буйная палітычная падзея".
Патрыярх маскоўскі падзякаваў за садзеянне Аляксандра Лукашэнкі ў аднаўленні і будаўніцтве храмаў, выказаў словы ўдзячнасці "за цёплыя адносіны" да праваслаўнай царквы.
БЕЛТА