Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду па пажарнай бяспецы
Яна будзе прысвечаная мерам па забеспячэнні пажарнай бяспекі ляснога фонду, зямель сельскагаспадарчага прызначэння і тарфянікаў.
Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.
У Беларусі з трэцяй дэкады ліпеня ўсталявалася анамальна спякотнае надвор'е. У сувязі з умовамі надвор'я толькі з 26 ліпеня па 1 жніўня зафіксавана 216 пажараў, амаль палова з якіх — на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Па стане на 4 жніўня ўведзена забарона на наведванне лясоў ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Фота — onliner.by