Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ва Узброеных Сілах
Кіраўнік Беларусі падпісаў шэраг указаў.
Аляксандр Лукашэнка шэрагам указаў зрабіў кадравыя перастаноўкі ва Узброеных Сілах, інфармуе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў палкоўніка Андрэя Гурцэвіча начальнікам факультэта Генеральнага штаба — намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі. Гэтым жа ўказам Лукашэнка вызваліў яго ад пасады камандуючага войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл.
Генерал-маёра Аляксандра Вальфовіча Лукашэнка прызначыў камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. Адначасова Вальфовіч вызвалены ад пасады начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.
Генерал-маёр Валерый Гнілазуб прызначаны начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. Ён вызвалены ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл.
Палкоўнік Ігар Кароль прызначаны начальнікам 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл.
Фота — zbroya.info