Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе чарговую нараду
На гэты раз яна будзе прысвечаная праектам указаў па ўдасканаленню аграрнай палітыкі.
Як інфармуе БЕЛТА, падчас нарады разгледзяць вынікі працы рабочай групы, складзенай з прадстаўнікоў розных ведамстваў, якая вывучала "пытанні вырашэння праблемных пытанняў у аграпрамысловым комплексе".
Нагадаем, даклад аб выніках працы рабочай групы Аляксандр Лукашэнка заслухаў 6 траўня. Тады ён заявіў, што "аграрная" група на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам "прапанавала нейкую дарожную карту, якую мы павінны рэалізаваць у Беларусі ў сферы сельскай гаспадаркі, каб ужо ў гэтым і ў наступным годзе мы пабачылі хоць нейкія вынікі".