Аляксандр Лукашэнка ў лістападзе наведае Лондан?

Аляксандр Лукашэнка жадае з'ездзіць у Лондан на беларускі эканамічны форум. Візавых перашкод для яго больш няма.
Па звестках “Беларускага партызана” з крыніц у МЗС, міністэрства ўжо атрымала загад з адміністрацыі прэзідэнта рыхтаваць візіт прэзідэнта ў Вялікабрытанію. Беларускі інвестыцыйны форум адбудзецца ў Лондане 18 лістапада.

Мэта мерапрыемства — прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцяў Беларусі прадстаўнікам сусветнай бізнес-супольнасці, арганізацыя прамых кантактаў замежных фундатараў з прадпрыемствамі і банкамі нашай краіны. Раней было абвешчана, што ўзначаліць дэлегацыю прэм'ер Сяргей Сідорскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі