Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічае ў святкаваннях у Белавежскай пушчы
Аляксандр Лукашэнка ў суботу прымае ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 600-годдзя ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы, якія праходзяць у Камянецкім раёне. У прыватнасці, кіраўнік Беларусі пабывае на адкрыцці эколага-асветніцкага цэнтру нацпарка "Белавежская пушча", магчыма, наведае яшчэ шэраг новых аб'ектаў, паведамляе "Интерфакс".