Аляксандр Лукашэнка ўганараваны ў ЗША Шнобелеўскай прэміяй (відэа)
Яго ўганаравалі "за пераўтварэнне публічных апладысментаў у незаконнае дзеянне", а міліцыю — "за арышт аднарукага чалавека за апладысменты".
Шнобелеўская прэмія была заснаваная ў 1991 годзе амерыканскім часопісам "Annals of Improbable Research" ("Аналы неверагодных даследаванняў"). Яна штогод прысуджаецца за навуковыя дасягненні, "якія спачатку выклікаюць смех, а пасля прымушаюць задумацца".
У 2013 годзе было адзначана вынаходніцтва метадаў аўтаматычнай лоўлі захопнікаў самалётаў, даследаванне магчымасці хаджэння па вадзе на іншых планетах, а таксама дасягненні кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Кожны з лаўрэатаў мусіць атрымаць малаток у скрынцы пад шклом, запіску з надпісам "IgNobel 2013", а таксама... 10 трыльёнаў зімбабвійскіх долараў адной купюрай.
Як паведамляе РІА "Новости", узнагароду ў намінацыі "Прэмія міру" атрымаў Аляксандр Лукашэнка. Арганізатары Шнобелеўскай прэміі адзначылі, што яго ўганаравалі "за пераўтварэнне публічных апладысментаў у незаконнае дзеянне" (маюцца на ўвазе "маўклівыя акцыі" лета 2011-га, удзельнікаў якіх затрымлівалі беларускія міліцыянты). "Беларускую паліцыю" ўганаравалі "за арышт аднарукага чалавека за апладысменты".
Поўны спіс лаўрэатаў можна паглядзець тут.
Лукашэнка расказаў, як падкормліваў булачкамі "пацаначку" Азаранку (відэа)
Фота — Ig Nobel Prizes