Аляксандр Лукашэнка: я дастаткова абаронены — у мяне прадэзынфікаваны халат
Падчас візіту ў Магілёўскую абласную клініку медыкі задалі Аляксандру Лукашэнку пытанне пра недастатковую абарону яго ў "чырвонай зоне".
На фота і відэа з "кавідных" лякарняў Лукашэнка часта ходзіць са спушчанай маскай, а то і без яе. Пры гэтым усе дактары вакол яго маюць маскі, а нярэдка і шчыткі.
"Як неабаронены?! Халат, я сказаў, дэзынфікаваны... Мне здаецца, я нармальна абаронены, улічваючы, што я чалавек вясковы і імунітэт у мяне нейкі ёсць. Я псіхалагічна веру, што я нармальна абаронены", — перадае "Пул Першага" словы Лукашэнкі.
Ён паведаміў, што перахварэў на каранавірус, таму верыць, што другі раз не захварэе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.