Аляксандр Мілінкевіч правёў сустрэчу з актывістамі ў Гомелі (фота)

Сустрэча лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча з гомельскімі актывістамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый прайшла ў нядзелю. У ёй удзельнічала больш за 50 чалавек. Мілінкевіч прэзентаваў тэзісы праграмы "Зробім Беларусь сапраўднай Еўропай", з якой можа пайсці на выбары ў выпадку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты. Палітык не толькі распавёў пра яе, але і адказваў на шматлікія пытанні, у тым ліку і пра апошнія падзеі ў дачыненнях Беларусі з Расіяй. А адзін з удзельнікаў сустрэчы паскардзіўся на тое, што на афіцыйным сайце Мілінкевіча адсутнічае руская мова, што, на яго погляд, адмоўна ўплывае на падтрымку з боку рускамоўнага насельніцтва. Аляксандр Мілінкевіч паабяцаў вырашыць гэтае пытанне.



Трэба адзначыць, што на сустрэчы прысутнічаў яшчэ адзін палітык, які раней выказаў намер паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах — Юрый Глушакоў (адзін з кіраўнікоў Беларускай партыі зяленых).  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі