Аляксандр Радзькоў застанецца працаваць у “Белай Русі”

Інфармацыя пра адстаўку Аляксандра Радзькова з пасады памочніка кіраўніка краіны з’явілася 19 траўня. Згодна з афіцыйнай версіяй, Радзькоў звольнены “паводле стану здароўя”. Разам з тым, як даведалася Еўрарадыё, гэта не перашкодзіць яму працягваць працу на пасадзе кіраўніка грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Намеснік Радзькова Аляксандр Шацько гаворыць, што Радзькоў пасля сыходу з Адміністрацыі сканцэнтруецца менавіта на “Белай Русі”: “У Аляксандра Міхайлавіча тут шмат памочнікаў, цяпер ён зможа сканцэнтравацца на працы ў нашай арганізацыі. Змяніць старшыню можа выключна з’езд”.

Аляксандру Радзькову зараз 63 гады. Паводле адной з версій, ён можа ўзначаліць выбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі ў кампаніі 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі