Аляксандр Саладуха: Нашы нумар і выкананне на Еўрабачанні былі ніякія
Знакаміты спявак лічыць, што проста пакуль не з’явіўся той гурт ці выканаўца, які прынясе беларусам перамогу, але з’явіцца абавязкова.
Спявак Аляксандр Саладуха незадаволены выступам беларускіх прадстаўнікоў Uzari & Maimuna на “Еўрабачанні-2015”, якія не здолелі выйсці ў фінал конкурсу.
"Песня ніякая, спяваў ніяк, у Маймуны вочы напалоханыя..., — каментуе Саладуха. — А вось выступ Паліны Гагарынай мяне забіў напавал. Учорашні выступ Юзары і Маймуны непараўнальны з той жа Алёнай Ланской ці Тэа. Вось гэта былі нумары, гэта была падача, гэта былі песні! Ва ўсялякім выпадку, у параўнанні з “Time”".
Тым не менш спявак перакананы, што працягваць удзел у конкурсе “Еўрабачанне” неабходна, бо заўсёды прайграе той, хто не ўдзельнічае.
“Абавязкова знойдзецца той, хто прынясе перамогу нашай краіне, — дадае музыка. — Трэба ў гэта верыць заўсёды і ўсім 10 мільёнам насельніцтва! Але абвінавачваць у пройгрышы не трэба нікога ніколі, проста пакуль, відаць, яшчэ не з’явіліся тыя хлопец, ці дзяўчынка, ці гурт, які пераможа, але калі-небудзь з’явяцца абавязкова! Талентаў у нас у краіне заўсёды хапала”.
Прадстаўнікі Беларусі Uzari & Maimuna не выйшлі ў фінал Еўрабачання
Сябра журы "Еўрабачання": Беларусам трэба зрабіць немагчымае і аўтэнтычнае
Ціхановіч: Uzari & Maimuna слаба адыгралі дуэт, ды і песня...
Фота: Andres Putting (EBU)