Аляксандр Сапега запрашае на конкурс-фестываль Барабанны Біт-2009
У яго рамках адбудзецца вялікі бенефіс знакамітага бубнача і сапраўдны барабанны экстаз Менш як тыдзень застаецца да пачатку праслухоўвання канкурсантаў-бубначоў, якія падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе-фэсце “Барабанны Біт-2009”. Аднак гэта зусім не значыць, што прыём заявак завяршаецца. Галоўны арганізатар і ідэолаг“Біту” Аляксандр Сапега распавёў Еўрарадыё пра ўмовы, тэрміны і ўзнагароды сёлетняга конкурсу, а таксама раскрыў таямніцы свайго бенефісу, які ў спалучэнні з фіналам конкурсу павінен стацца сапраўдным барабанным шоў!
21 верасня распачынаецца адборачны тур да конкурсу “Барабанны Біт-2009”. Сёлета маладыя бубначы мусяць прадставіць на суд журы сваё ўменне граць розныя рытмы, сола і ствараць акампанемент. Распавядае Аляксандр Сапега:
Аляксандр Сапега: “Канкурсант павінен выканаць тры, альбо больш рытмаў сучаснай музыкі, паказаць сваё ўменне акампанаваць і іграць сола на ўдарнай устаноўцы. Рытмы сучаснай музыкі: рок, R&B, хіп-хоп, фанк, ф’южн, традыцыйны джаз, лаціна-амерыканскія рытмы, рэгі і т.д. Карацей, ўсё, што хочаш!”
На паказ сваіх рытмічных здольнасцяў канкурсант мае тры хвіліны. Пяць хвілін адводзіцца на акампанемент – удзельнік павінен сыграць у любым зручным для яго стылі ў суправаджэнні свайго гурта альбо пад фанаграму -1. Таксама на працягу пяці хвілін малады музыка павінен паказаць сола без акампанементу, альбо ў суправаджэнні ансамбля. Дарэчы, адбор канкурсантаў працягнецца ажно да 6 кастрычніка – то бок, да фінальнага гала-канцэрта: журы дае магчымасць такім чынам апомніцца ўсім каштоўным барабанным кадрам і паўдзельнічаць у імпрэзе.
Як водзіцца, найбольш таленавітыя канкурсанты атрымаюць каштоўныя прызы, неабходныя для бубначоў:
Аляксандр Сапега: “Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі першай, другой, трэцяй ступені з прысуджэннем звання лаўрэатаў з уручэннем прызоў: першае месца – прафесійная ўдарная ўстаноўка фірмы Mapex, другое – набор талерак фірмы Piaste, пераможца трэцяга месца атрымае што-небудзь карыснае для бубнача”.
Сёлета фэст адбудзецца пяты раз, і, на думку Аляксандра, жыць ён будзе доўга, таму што бубны – адзін з найбольш дэмакратычных музычных інструментаў, граць на якім можа навучыцца кожны жадаючы. Бубны – гэта праца, а праца перш за ўсё – гэта развіццё асобы:
Аляксандр Сапега: “Думаю, што фестываль будзе мець доўгае жыццё. Бо бубны – гэта дэмакратычны інструмент. І ўсе пацаны таленавітыя! А больш неталенавітыя ідуць вучыцца граць на бубнах. А што – узяў палкі і бі! Я сустракаюся з рознымі людзьмі. Часам выкладаю нулям. Аднак я іх развіваю. Ім гэта спатрэбіцца ў жыцці. Гэтая праца над сабою ўсё роўна спатрэбіцца. Проста развіваецца чалавечая асоба. І потым гэта ім дапаможа ў бізнэсе, у іншым родзе дзейнасці. Таму фэст мае будучыню!”
Вялікі гала-канцэрт “Барабанны біт-2009” стане таксама бенефісам Аляксандра Сапегі — аднаго з найвыбітных бубначоў Беларусі. Сам бенефіцыянт ставіцца да падзеі па-філасофску:
Аляксандр Сапега: “Бенефіс – гэта ахвярапрынашэнне сяброў, збор сродкаў для бенефіцыянта. Атрымоўваецца, што ў гэтым зборы мне дапамагаюць мае сябры музыкі, мае калегі – вядомыя бубначы і музыкі Беларусі”.
Паводе словаў Аляксандра, імпрэза мае стацца цікавай: Apple Tea зайграюць новыя джаз-рокавыя п’есы, трыо Аляксандра Старажука пакажа незвычайную горную трубу, сын Ян Сапега выступіць разам са сваім гуртом Green Papper. Зміцер Падбярэзскі выйдзе на сцэну ў якасці вядучага канцэрта і будзе распавядаць гісторыю бубнача-Сапегі. Завершыць фэст гурт Drum Extasy, падчас выступу якога на сцэне з’явяцца ўсе бубначы з бубнамі і пачнецца сапраўдны барабанны экстаз:
Аляксандр Сапега: “Напрыканцы канцэрта выступіць Drum Extasy, давядзе слухача да кропкі кіпення, а потым да Drum Extasy далучацца ўсе бубначы канцэрта, усё пераўтворацца ў джэм-сэйшн з грувовай кодай!”
Падчас фестывалю гледачы змогуць набыць плыты, “Школу ігры на бубнах” Аляксандра Сапегі і яго кнігу, якая толькі –толькі ўбачыла свет - “100 кубкаў яблычнай гарбаты” – вясёлыя гісторыі з жыцця музыкаў Apple Tea і іх сяброў.
Нагадаю, пяты фестываль-конкурс выканаўцаў на ўдарнай устаноўцы “Барабанны Біт” адбудзецца 7 кастрычніка ў Палацы культуры МАЗ. Фінал конкурсу пройдзе ў ДК МАЗ ў 10.00. Уваходны квіток на яго будзе каштаваць 5 тысяч. Аднак, калі вы набудзеце квіток на вечаровы гала-канцэрт, які пачнецца а 19-й, то на ранішняе праслухоўванне фінала можна прайсці бясплатна. На гала-канцэрт пад назвай “Аляксандр Сапега – 35 гадоў за барабанамі” квіткі каштуюць крыху даражэй: ад 8 да 12 тысячаў беларускіх рублёў. Арганізатары спадзяюцца такім чынам максімальна напоўніць залу, якая змяшчае 1000 чалавек.