Аляксандра Мілінкевіча прааперавалі

З актыўнага палітычнага жыцця лідар руху "За Свабоду" выпадае на некалькі месяцаў.

"Доўгі тэрмін рэабілітацыі звязаны з тым, што аперацыя досыць складаная. Была выразаная шыйка сцягна і замененая на штучны сустаў. Трэба будзе наноў распрацоўваць нагу, літаральна наноў вучыцца хадзіць. Аляксандр Мілінкевіч меў падобную аперацыю 4 гады таму, на іншай назе. Тады перыяд яго вяртання да актыўнага жыцця быў працягласцю некалькі месяцаў", — распавядае Еўрарадыё першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Аперацыю Мілінкевічу рабілі ва Уроцлаве. Паплечнікі палітыка спадзяюцца, што ўжо цягам 10 дзён ён вернецца ў Беларусь і, пасля кароткага ўзнаўлення, будзе прымаць удзел у жыцці руха "За свабоду" дыстанцыйна.

Нагадаем, у вялікую палітыку Аляксандр Мілінкевіч прыйшоў у 2000-я, быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Да таго ў грамадскага дзеяча была змястоўная спартовая кар'ера. Мілінкевіч быў чэмпіёнам БССР па баскетболе, а ў 1996-1997 гадах узначальваў клуб “Гродна-93”, што стаў шматразовым чэмпіёнам ужо незалежнай Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі