Аляксандра Памідорава па тэлефоне выклікалі на допыт

Аляксандра Памідорава па тэлефоне выклікалі на допыт

Рок-музыку Аляксандра Памідорава 9 сакавіка па тэлефоне выклікалі на допыт у Дэпартамент фінансавых раследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржкантролю.

Музыка запатрабаваў, каб даслалі позву, піша тэлеграм-канал @by_culture.

Не выключана, што гэты выклік звязаны са "справай BY_help". Як паведамляла Еўрарадыё, беларусаў, якія атрымлівалі дапамогу на аплату штрафаў і лячэнне ад гэтага фонду, выклікаюць на допыты ў Следчы камітэт і ДФР.

Аляксандр Памідораў у верасні быў затрыманы падчас дваровага канцэрта ў Мінску і асуджаны на 8 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі