Аляксей Хацкевіч і яго 4-гадовая дачка адкрылі сумесную выставу ў Мінску

Сумесная выстава "Калякі-Малякі" мастака Аляксея Хацкевіча і яго дачкі Ганны адкрылася 1 чэрвеня ў сталічнай галерэі "Падземка". Усё карціны былі створаныя Аляксеем – удзельнікам дуэта "Саша і Сирожа", братам вядомага беларускага футбаліста Аляксандра Хацкевіча – пры дапамозе дачкі, якой неўзабаве споўніцца пяць гадоў.

У экспазыцыю ўвайшлі працы "Карыбскія хуліганы", "Вяртанне Чабурашкі", "Вядзьмак, які ўнёс дзяўчынку". Прадстаўленыя чатыры карціны з малюнкам катоў у розныя часы года: "Вясна", "Лета", "Восень" і "Зіма".

"Ніводны дарослыы не зможа намаляваць так свежа і непасрэдна, як гэта робіць дзіця. Іншая справа, што сталыя людзі могуць дапамагчы ў нейкіх момантах, што я і спрабаваў рабіць", – сказаў Аляксей Хацкевіч.

Выстава "Калякі-Малякі" будзе працаваць да 15 чэрвеня.

“БелаПАН”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі