Амаль 40% студэнтаў сталічных ВНУ прайшлі вакцынацыю

Разам з тым сярод навучэнцаў ССНУ вакцынацыя ідзе павальней​
Разам з тым сярод навучэнцаў ССНУ вакцынацыя ідзе павальней​

У Мінску зрабілі прышчэпку 38% студэнтаў ВНУ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Мінска Святлану Ярмак.

Разам з тым сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў вакцынацыя ідзе павальней — прышчэпленых каля 28%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Мінску цалкам прышчапілася больш за 463,5 тысячы чалавек. Міністэрства аховы здароўя заявіла аб неабходнасці вакцынаваць ад каранавіруса не менш за 60% грамадзян. У Міністэрстве чакаюць, што да канца года прышчэпку ад COVID-19 зробяць 5 мільёнаў беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі