Амаль палова ложкаў у стацыянарах Мінска — для хворых на COVID-19
Амаль палова ложкаў у стацыянарах Мінска — для хворых на COVID-19: з агульнай колькасці 10185 для згаданых пацыентаў выдзелена 4639. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. У сталіцы пацыентаў з COVID-19 прымаюць дарослая і дзіцячая інфекцыйныя бальніцы. Перапрафіляваныя аддзяленні ў бальніцах №1, №2, №3, №4, №5, №6, №10 і № 11. Аказваецца дапамога і ў шэрагу іншых устаноў аховы здароўя Мінска.
Падобная сітуацыя таксама ў Віцебскай вобласці. Агульная колькасць коек там складае 7270. Для пацыентаў з COVID-19 адвялі 3599 (з іх 1895 — у Віцебску).
Як кажа галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка, ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (у тым ліку і ў Мінску) назіраецца "неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці новай каранавіруснай інфекцыяй". З 9 кастрычніка ў грамадскіх месцах уводзіцца абавязковы масачны рэжым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.