АМАП разагнаў групу падтрымкі забастоўшчыкаў на Мінскім электратэхнічным заводзе
АМАП разагнаў людзей, якія прыйшлі падтрымаць забастоўшчыкаў на Мінскім электратэхнічным заводзе. Каля прахадной затрымалі як мінімум двух чалавек.
Частка пратэстоўцаў паспела з'ехаць на аўто, за імі едуць людзі ў цывільным.
Сёння стала вядома, што на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова 50 рабочых падпісалі агульны зварот. Яны просяць спыніць гвалтоўныя расправы з пратэстоўцамі, выпусціць затрыманых і вярнуць беларусам інтэрнэт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.