На мінскім заводзе прайшоў мітынг — людзі абураныя разгонам пратэстоўцаў

На мінскім заводзе прайшоў мітынг — людзі абураныя разгонам пратэстоўцаў

Раніцай 11 жніўня на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова прайшоў мітынг — людзі абураныя разгонам пратэстоўцаў у сталіцы. Але пасля гэтага ўсе пайшлі на свае працоўныя месцы і страйку на прадпрыемстве няма. Пра гэта sputnik.by паведаміў намеснік дырэктара прадпрыемства Валерый Шчэрба.

"Вельмі абураліся, што ўчора ўвечары хтосьці трапіў у нейкую сітуацыю і атрымаў нейкія траўмы, ці самі ці іх дзеці", — кажа Шчэрба. Паводле яго слоў, пасля мітынга "нібыта ўсё супакоілася".

У ноч з 10 на 11 жніўня ў розных раёнах Мінска адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў і сілавікоў. Апошнія выкарыстоўвалі спецсродкі, шмат людзей пацярпела, ёсць загінулы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі