Амбасада ЗША: Усебеларускі народны сход — нелегітымная канферэнцыя
Усебеларускі народны сход — гэта "канферэнцыя, якая не прэтэндуе на легітымнасць". Пра гэта гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.
"Спадар Лукашэнка абвесціў, што 11 лютага правядзе Усебеларускі народны сход — канферэнцыю, якая не прэтэндуе на легітымнасць, бо наўмысна не дае слова пратэснаму руху ды яго лідарам, уключна са Святланай Ціханоўскай і Каардынацыйнай радай", — гаворыцца ў заяве.
Афіцыйны Мінск заклікаць не пускаць пыл у вочы, а зрабіць рэальныя крокі па развязанні палітычнага крызісу: "Замест таго каб удзельнічаць у надуманых нацыянальных сходах, беларускія ўлады павінны пачаць рэальныя крокі, каб пакласці канец крызісу, выкліканаму іх фальсіфікацыяй выбараў і працяглымі рэпрэсіямі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.