Амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан прыехала да затрыманых
Да Кастрычніцкага РУУС Мінска сёння ўвечары прыехала амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан.
У гэты пастарунак звозілі людзей, затрыманых на мірных акцыях пратэсту ў беларускай сталіцы. Сярод іх апынуўся і грамадзянін Швецыі Пол Хансэн. Менавіта да яго і прыязджала кіраўніца шведскай амбасады.
Агулам на акцыях у Мінску 27 жніўня, па падліках праваабаронцаў, было затрымана больш за 170 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.