Амбасадзе Ватыкана і Палаце прадстаўнікоў нагадалі пра касцёл св. Язэпа
15 верасня нунцыятура Ватыкана ў Беларусі і Палата прадстаўнікоў атрымалі каля 4 тысяч подпісаў мінчукоў. Усе яны выказваюцца за вяртанне вернікам Мінскага кляштара бернардынаў з касцёлам Святога Язэпа. Подпісы перадалі сустаршыні аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі ды маладафронтаўцы Мікалай Дземідзенка і Настасся Палажанка, паведамляе БелаПАН.
Сп.Севярынец адзначыў, што за тры тыдні ў краіне было сабрана каля 6,5 тысячы подпісаў. Па яго словах, у Гродзенскай вобласці амаль 1,5 тысячы подпісаў перададзеныя ўладам праз касцёлы, а прыкладна 1 тысяча подпісаў — накіраваная поштай у Адміністрацыю прэзідэнта.
16 верасня актывісты аргкамітэта БХД пачынаюць штодзённыя акцыі за вяртанне вернікам храма ў цэнтры сталіцы. Нагадаем, што ўлады мяркуюць размясціць у помніку архітэктуры гатэльны комплекс.